Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл прыме ўдзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ

Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл прыме ўдзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта АДКБ

8 і 9 красавіка 2015 года начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Алег Белаконеў прыме ўдзел у пасяджэнні Ваеннага камітэта Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якое пройдзе ў горадзе Кайраккум (Рэспубліка Таджыкістан).

Парадкам дня пасяджэння прадугледжаны разгляд Задумы стварэння Адзінай (Аб’яднанай) сістэмы СПА і СРА АДКБ, дзейнасці базавых вучэбна-метадычных арганізацый АДКБ.

Акрамя таго, члены Ваеннага камітэта абмяркуюць пытанні правядзення сумесных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ў 2015 годзе, развіцця міратворчых сіл АДКБ, а таксама ўнясення змяненняў у План мерапрыемстваў па рэалізацыі Асноўных кірункаў развіцця ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў АДКБ на перыяд да 2020 года.