- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 8 па 10 красавіка аператыўная група афіцэраў Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у камандна-штабной трэніроўцы, якая праводзіцца ў аператыўна-стратэгічным камандаванні Заходняй ваеннай акругі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.
У ходзе трэніроўкі прадстаўнікі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі працягнуць адпрацоўку пытанняў сумеснага планавання прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
Трэніроўка працягвае комплекс сумесных мерапрыемстваў падрыхтоўкі ўзброеных сіл дзвюх дзяржаў, накіраваных на павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання.
Эфектыўнасць новых спосабаў і прыёмаў прымянення рэгіянальнай групоўкі, выпрацаваных у ходзе серыі сумесных мерапрыемстваў аператыўнай падрыхтоўкі, будзе ацэнена на сумесным аператыўным вучэнні «Шчыт Саюза-2015», якое пройдзе ў верасні бягучага года на палігонах Расійскай Федэрацыі.