Мінск наведае група экспертаў камандавання аб’яднаных узброеных сіл НАТА «Брюнсюм»

Мінск наведае група экспертаў камандавання аб’яднаных узброеных сіл НАТА «Брюнсюм»

У адпаведнасці з Індывідуальнай праграмай партнёрства і супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і НАТА на 2014-2015 гады з 7 па 10 красавіка адбудзецца візіт у нашу краіну групы экспертаў камандавання аб’яднаных узброеных сіл НАТА «Брюнсюм».

Мэта візіту – правядзенне кансультацый па пытаннях планавання і забеспячэння радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ў ходзе шматнацыянальных аперацый па ўрэгуляванні крызісаў.

Эксперты камандавання правядуць шэраг брыфінгаў для беларускіх ваеннаслужачых, а таксама азнаёмяцца з арганізацыяй РХБ абароны ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і вопытам удзелу Беларусі ў шматнацыянальных вучэннях.