Беларускія дэсантнікі ў красавіку ўпершыню высадзяцца ў раёне Паўночнага полюса

Беларускія дэсантнікі ў красавіку ўпершыню высадзяцца ў раёне Паўночнага полюса

Ваеннаслужачыя сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь упершыню ў гісторыі зробяць дэсантаванне парашутным спосабам на дрэйфуючую крыгу ў цэнтральнай акваторыі Паўночнага Ледавітага акіяна.

Мерапрыемства ў Арктыцы пройдзе сумесна з кантынгентамі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання дзяржаў-членаў АДКБ у фармаце вучэбнай гуманітарнай пошукава-выратавальнай экспедыцыі.

Папярэдне беларускія ваеннаслужачыя, якім трэба будзе ажыццявіць дэсантаванне, прайшлі падрыхтоўку на базе 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі (г. Пскоў). Тут праведзена зладжванне сумеснай групоўкі, праведзены скачкі з парашутам.

Вучэбная гуманітарная аперацыя праводзіцца ва ўзаемадзеянні з ваенна-транспартнай авіяцыяй Расіі і экспедыцыйным цэнтрам Рускага геаграфічнага таварыства.