Павышаючы практычныя навыкі

Працягваецца вучэнне з воінскімі часцямі 72-га гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.

У адпаведнасці з задумай вучэння, рады злучэння папоўнілі больш за тысячу ваеннаабавязаных запасу.

У цяперашні час праводзяцца заняткі па аднаўленню ведаў і практычных навыкаў ваеннаслужачых, прызваных з запасу.

Для павышэння эфектыўнасці заняткаў актыўна выкарыстоўваецца вучэбна-матэрыяльная база цэнтра. У прыватнасці, механікі-вадзіцелі для хутчэйшага аднаўлення практычных навыкаў шырока задзейнічаюць трэнажоры цэнтра. У далейшым ім трэба будзе замацаваць атрыманыя навыкі па кiраванню баявымi машынамi ў рэальных умовах абстаноўкі на палігоне.

З асабовым складам падраздзяленняў праводзяцца заняткі па тактычнай, спецыяльнай, агнявой, інжынернай і тэхнічнай падрыхтоўцы. На правядзенне заняткаў штодня адводзіцца па 8 вучэбных гадзін.

У ходзе правядзення штабных трэніровак каманднага складу воінскіх часцей трэба будзе адпрацаваць пытанні па выпрацоўцы прапаноў і прыняццю рашэння на прымяненне падраздзяленняў у агульным плане прымянення войскаў.

Адпрацоўка пытанняў баявога зладжвання падраздзяленняў працягнецца на 227-м агульнавайсковым палігоне, дзе пройдуць мерапрыемствы па ўдасканаленню палявой і прафесійнай вывучкі ваеннаслужачых.