- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
28 лютага 2015 года ў 10.00 ваенны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праводзіць Дзень адчыненых дзвярэй.
Запрашаем навучэнцаў сярэдніх школ, ліцэяў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
У плане мерапрыемства сустрэча з кіраўніцтвам факультэта, азнаямленне з умовамі навучання і пражывання, а таксама з парадкам прыёму на ваенны факультэт.
Адрас: г.Мінск, вул. Кастрычніцкая, 2 (праезд ад чыгуначнага вакзала трамваем да прыпынку «Стадыён «Дынама» або да станцыі метро «Першамайская»).
Кантактныя тэлефоны: 8 (017) 209-56-46; 209-52-82, 209-52-83.