- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2011/2012 навучальным годзе ў перыяд з 25 па 28 верасня праводзіцца вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Гомельскай вобласці.
Галоўная мэта вучэння - удасканаленне зладжанасці ваенных камісарыятаў Гомельскай вобласці пры правядзенні мабілізацыйных мерапрыемстваў.
У ходзе вучэння спланавана практычная пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў на планавыя вучэбныя зборы ў асобныя злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
У вучэнні прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады і сілавых структур рэгіёну.
Тэматыка вучэння носіць абарончы характар і цалкам адпавядае Ваеннай дактрыне і Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Агульнае кіраўніцтва вучэннем будзе ажыццяўляць намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Сяргей Пузакоў.