- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
25 верасня ў рамках ваеннага супрацоўніцтва на базе вучэбна-трэніровачнага комплексу "Стругi Чырвоныя" Пскоўскай вобласці (Расійская Федэрацыя) пачаліся сумесныя батальённыя тактычныя вучэнні з баявой стральбой узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
У вучэннях прымаюць удзел ваеннаслужачыя 383 аэрамабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый Беларусі і ваеннаслужачыя 234-га дэсантна-штурмавога палка 76-й дэсантна-штурмавой Пскоўскай дывізіі Расіі.
У ходзе манеўраў ваеннаслужачыя абмяняюцца вопытам у методыцы падрыхтоўкі і правядзення сумесных тактычных вучэнняў. Беларускія і расійскія афіцэры таксама атрымаюць вопыт кіравання падраздзяленнямі, а дэсантнікі - вопыт сумеснага выканання вучэбна-баявых задач.