Служба войскаў падвядзе вынікі дзейнасці

Служба войскаў падвядзе вынікі дзейнасці

12 лютага ў 361 базе аховы і абслугоўвання адбудзецца збор з афіцэрамі органаў службы войскаў, начальнікамі падраздзяленняў ваенізаванай і вартавой аховы злучэнняў, воінскіх часцей і арганізацый Узброеных Сіл.

У мерапрыемстве, якое пройдзе пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення службы войскаў Узброеных Сіл палкоўніка Уладзіслава Будзіка, прыме ўдзел першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёр Сяргей Купрык.

У ходзе збору будуць падведзены вынікі стану службы войскаў і ахоўнай дзейнасці ва Узброеных Сілах ў 2014 годзе, а таксама пастаўлены задачы на 2015 год.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з нарматыўнымі прававымі актамі ў сферы ахоўнай дзейнасці, выдадзенымі ва Узброеных Сілах, асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі аховы складоў са зброяй і боепрыпасаў, парадкам правядзення заняткаў па спецыяльнай падрыхтоўцы, а таксама асаблівасцямі планавання і правядзення агнявой падрыхтоўкі.

Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанню арганізацыі аховы і абароны арсеналаў, баз, складоў, выкананню спецыяльных абавязкаў кантралёрам і дзеянням службовых асоб варты ваенізаванай аховы.

У завяршэнне збору яго ўдзельнікі пройдуць тэсціраванне па прафесійным майстэрстве.

У цяперашні час ва Узброеных Сілах праводзіцца мэтанакіраваная работа па забеспячэнню надзейнай аховы ваенных аб'ектаў, узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і іншых матэрыяльных сродкаў.

У 2014 годзе задачы па забеспячэнні надзейнай аховы ваенных аб'ектаў асабовы склад падраздзяленняў ваенізаванай і вартавой аховы выканаў у поўным аб'ёме, не дапусціўшы выпадкаў крадзяжоў.

Працягваецца планавая работа па аснашчэнні ахоўных аб'ектаў тэхнічнымі сістэмамі аховы, што дазваляе знізіць колькасць асабовага складу, які прыцягваецца для гэтага.