Дзень адчыненых дзвярэй

Дзень адчыненых дзвярэй

7 лютага ваенны факультэт ва ўстанове адукацыі «Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж» праводзіць дзень адчыненых дзвярэй.

Запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Наведвальнікі змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта і кафедраў, азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай.

Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

Вас чакаюць па адрасе: г. Мінск, вул. Убарэвіча, 77 (праезд ад станцыі метро «Аўтазаводская» аўтобусамі № 21, 16 да прыпынку «10-я бальніца»).

Даведкі па тэлефоне (8017) 341-37-44.