Фінал вызначыць лепшых

Фінал вызначыць лепшых

30 студзеня 2015 года ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь пройдзе фінальны канцэрт XVIII тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка», прысвечанага 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

У адпаведнасці з Палажэннем аб фестывалі ў ім бяруць удзел творчыя калектывы і выканаўцы, аўтары-выканаўцы з ліку ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл, членаў іх сем’яў, а таксама грамадзянская моладзь з творамі аб ваеннай службе і Узброеных Сілах, прысвечанымі вернасці воінскаму абавязку, дружбе, чалавечым адносінам, любові да Радзімы, якія праслаўляюць подзвігі абаронцаў Айчыны.

Конкурсная праграма ўключае ў сябе наступныя намінацыі: для ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу Узброеных Сіл, членаў сем’яў: «Выканаўцы ваенна-патрыятычнай песні», «Вакальныя групы і ансамблі», «Аўтары-выканаўцы» (словы і музыка выканаўцы); для іншых грамадзян: «Выканаўцы армейскай песні».

Адбор канкурсантаў для ўдзелу ў фінальным канцэрце фестывалю праводзіўся ў тры этапы:

з 1 па 30 кастрычніка – у воінскіх часцях, ваенных камісарыятах раёнаў, падраздзяленнях і на кафедрах устаноў адукацыі;

з 5 па 30 лістапада – у злучэннях, ваенных камісарыятах абласцей і г. Мінска, на факультэтах устаноў адукацыі, у арганізацыях Узброеных Сіл;

з 5 па 25 снежня – ва ўстановах адукацыі, войсках аператыўных (аператыўна-тактычных) камандаванняў і сілах спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. У адборы на дадзеным этапе таксама прымалі ўдзел канкурсанты ад структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны, Генеральнага штаба Узброеных Сіл і Узброеных Сіл, часцей цэнтральнага падпарадкавання, якія прайшлі аб’яднаную конкурсную праграму.

Усяго ў адборачных турах прынялі ўдзел больш за 1500 выканаўцаў.

Па выніках трэцяга этапу былі вызначаны фіналісты ў кожнай намінацыі конкурснай праграмы. Да ўдзелу ў фінальным канцэрце было дапушчана 56 канкурсантаў і калектываў.

Па выніках фінальнага канцэрту ў кожнай намінацыі конкурснай праграмы будзе вызначаны уладальнік Гран-пры, а таксама лаўрэаты першай, другой і трэцяй прэмій з прысваеннем звання «Лаўрэат тэлевізійнага фестывалю армейскай песні «Зорка» з уручэннем спецыяльнага знака і дыплома лаўрэата і грашовай прэміі.