- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Завяршаецца штогадовы творчы конкурс на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Для падвядзення вынікаў конкурсу прымаюцца матэрыялы, размешчаныя ў рэспубліканскім і рэгіянальным перыядычным друку, а таксама тэле-, радыёматэрыялаў, якія выйшлі ў эфір з 1 лютага 2014 года.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, зарэгістраваных у Міністэрстве інфармацыі.
Конкурсныя матэрыялы неабходна прадставіць у Міністэрства абароны да 20 студзеня 2015 года па адрасе: 220034 Ф-2 г. Мінск, вул. Камуністычная, 1, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы з паметкай «Конкурс на лепшую публікацыю».
Тэлефоны для даведак: 8 (017) 297-15-36, 297-28-47, 297-12-88 (электронны адрас: press@mod.mil.by).
Больш падрабязна аб штогадовым творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь – тут.