- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Згодна з Планам асноўных мерапрыемстваў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва 17 лістапада ў г. Екацярынбургу (Расійская Федэрацыя) адбылося пасяджэнне Ваеннага савета дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы.
У дадзеным мерапрыемстве прыняла ўдзел беларуская ваенная дэлегацыя на чале з начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першым намеснікам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёрам Алегам Белаконевым.
У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны пытанні стварэння Адзінай (Аб'яднанай) сістэмы супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны, складу Калектыўных авіяцыйных сіл, удасканалення арганізацыі падрыхтоўкі ваеннаслужачых дзяржаў-членаў АДКБ у ваенных навучальных установах.
Акрамя таго, быў разгледжаны праект Рашэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ «Аб арганізацыі кіравання Войскамі (Калектыўнымі сіламі) бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы», а таксама падведзены вынікі правядзення асноўных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ў 2014 годзе.