Візіт кітайскай ваеннай дэлегацыі

Візіт кітайскай ваеннай дэлегацыі

З 7 па 10 лістапада праходзіць візіт у Рэспубліку Беларусь кітайскай ваеннай дэлегацыі на чале з намеснікам начальніка Генеральнага штаба Народна-вызваленчай арміі Кітая генерал-лейтэнантам Ван Гуаньчжун.

8 лістапада ў рамках візіту адбылася сустрэча Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з дэлегацыяй, у ходзе якой быў падпісаны пратакол да пагаднення паміж Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам абароны Кітайскай Народнай Рэспублікі аб прадастаўленні бязвыплатнай ваеннай дапамогі Кітаем Беларусі.

Члены дэлегацыі ўжо наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Заўтра яны азнаёмяцца з экспазіцыяй мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць – герой» і ўскладуць вянкі да Вечнага агню – Манумента загінулым абаронцам Брэсцкай крэпасці.

Дадзены візіт будзе садзейнічаць далейшаму развіццю супрацоўніцтва ў ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах дзвюх краін.