- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Здольнасць дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне Беларусі і Расіі выканаць задачы баявога дзяжурства па СПА будзе ацэнена ў ходзе камандна-штабной трэніроўкі з органамі кіравання і дзяжурнымі сіламі Аб'яднанай сістэмы СПА дзяржаў – удзельніц СНД.
Мерапрыемства пачалося сёння ў адпаведнасці з Планам правядзення сумесных мерапрыемстваў Аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў на 2014 год.
Асноўнымі мэтамі трэніроўкі з’яўляюцца ўдасканаленне арганізацыі ўзаемадзеяння дзяжурных сіл па СПА бакоў, якія ўзаемадзейнічаюць пры выкананні імі задач баявога дзяжурства, і павышэнне навыкаў службовых асоб баявых разлікаў камандных пунктаў усіх ступеняў па кіраванні дзеяннямі дзяжурных сіл па СПА.
Да трэніроўкі прыцягнуты органы кіравання, дзяжурныя разлікі зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў, пункты навядзення авіяцыі, паветраныя судны розных тыпаў Расіі і Беларусі. Усяго ў мерапрыемстве будзе задзейнічана каля 20 паветраных судоў розных тыпаў ад ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь і ВПС Расійскай Федэрацыі.
Кіраўнік трэніроўкі ад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Двігалеў.
У ходзе трэніроўкі дзяжурныя па СПА сілы будуць правераны палётамі кантрольных цэляў. Будуць ацэнены дзеянні органаў кіравання бакоў па паветраным суднам – парушальнікам парадку выкарыстання паветранай прасторы, парушальнікам дзяржаўных межаў, паветраным судам, якія зганяюцца, а таксама пры аказанні дапамогі экіпажам паветраных судоў, якія церпяць бедства.
Разам з беларускімі лётчыкамі актыўны ўдзел у трэніроўцы прымуць экіпажы самалётаў Су-27 дзяжурнага звяна ВПС Расіі з авіябазы ў г.Баранавічы.
Правядзенне камандна-штабных трэніровак з органамі кіравання і дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне Аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў з рэальным пазначэннем паветранай абстаноўкі спрыяе якаснаму рашэнню задач баявога дзяжурства.
Узаемадзеянне ў галіне супрацьпаветранай абароны было і застаецца адным з найважнейшых, першачарговых напрамкаў супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД у ваеннай сферы.