Збор з начальнікамі аўтамабільнай службы

Збор з начальнікамі аўтамабільнай службы

18 верасня на базе 30 чыгуначнай брыгады і 969 базы рэзерву танкаў адбудзецца збор з начальнікамі аўтамабільнай службы Ўзброеных Сіл. Мерапрыемства пройдзе пад кіраўніцтвам начальніка аўтамабільнага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўніка Вячаслава Іванова.

У ходзе збору будуць падведзены вынікі аўтатэхнічнага забеспячэння Ўзброеных Сіл за 9 месяцаў 2014 года, вызначаны задачы на 2015 год, а таксама абмеркаваны асноўныя напрамкі ўдасканалення сістэмы аўтатэхнічнага забеспячэння Ўзброеных Сіл.

Удзельнікі збору вывучаць патрабаванні дакументаў па падтрыманні ў спраўным стане аўтамабільнай тэхнікі ў злучэннях і воінскіх часцях, па арганізацыі ўнутранай службы ў парках (гаражах), папярэджанні аварыйнасці на аўтамабільным транспарце.

Акрамя таго, на практычных занятках ваеннаслужачым будзе прадэманстраваны парадак арганізацыі работ па рамонце і абслугоўванню аўтамабільнай тэхнікі сіламі рамонтных падраздзяленняў воінскіх часцей.