У рамках кантролю над узбраеннямі

У рамках кантролю над узбраеннямі

5 верасня завяршылася правядзенне курсу па выкананні міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі для прадстаўнікоў верыфікацыйных цэнтраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ.

У мерапрыемстве, якое праходзіла на базе Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыях - дэпартамента Міністэрства абароны, прынялі ўдзел 17 прадстаўнікоў верыфікацыйных цэнтраў з 12 дзяржаў (Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Партугаліі, ЗША, Францыі, Чэхіі і Швецыі ).

Удзельнікі курса вывучылі асноўныя палажэнні міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі, паглыбілі веды рускай мовы, а таксама абмяняліся вопытам працы інспектараў і суправаджаючых па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) і Венскім дакуменце 2011 аб мерах умацавання даверу і бяспекі.

У ходзе практычнай часткі курсу былі праведзены навучальныя мерапрыемствы - інспекцыя абвешчанага месца ў батальёне забеспячэння навучальнага працэсу Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, які з'яўляецца аб'ектам кантролю згодна з палажэннямі ДЗУСЕ, і наведванне па ацэнцы 2 інжынернай брыгады паводле палажэнняў Венскага дакумента.

У ходзе інспекцыйных мерапрыемстваў была пацверджана адпаведнасць наяўнасці абмежаваных ДЗУСЕ ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі іх заяўленай колькасці і ацэнена дакладнасць інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам у рамках Венскага дакумента ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі 2 інжынернай брыгады.