- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
5 верасня чарговую гадавіну са дня ўтварэння адзначыць асабовы склад, ветэраны Заходняга аператыўнага камандавання, які з'яўляецца пераемнікам 28-й агульнавайсковай арміі.
Урачыстыя мерапрыемствы прысвечаныя памятнай даце пройдуць 5 верасня ў Гродне.
Гісторыя аб'яднання пачалася ў верасні 1942, калі на базе ўпраўлення Сталінградскай ваеннай акругі для прыкрыцця Астраханскага напрамка і аказання дапамогі Сталінграду, была сфармавана 28 агульнавайсковая армія. За гады Вялікай Айчыннай вайны армія прайшла шлях ад Астрахані да Берліна, працягласцю каля 2500 км і пранесла свае баявыя сцягі праз Калмыцкія і Сальскія стэпы, Растоўскую вобласць, Прыазоўе, Украіну, Беларусь, Усходнюю Прусію.
Радзіма высока ацаніла заслугі аб'яднання: дзвесце чатырнаццаць салдат і афіцэраў былі ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, трыццаць шэсьць сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 20 разоў Масква салютавала перамогам 28-й арміі над ворагам.
У розныя гады ў шырокавядомым аб'яднанні служылі і ўзначальвалі яго такія вядомыя ваеначальнікі, як генералы Гарэеў М.А., Лобаў В.Н., Громаў Б.В., Мальцаў Л.С., Квашніна А.В., Гурулёў С.П., Мяжуеў А. В..
Цяперашняе пакаленне воінаў аператыўнага камандавання свята паважае і прымнажае слаўныя традыцыі старэйшых пакаленняў абаронцаў Айчыны, паказвае высокія вынікі ў падрыхтоўцы войскаў, палявой вывучцы ваеннаслужачых, пра што сведчаць вынікі вучэнняў, у якіх пастаянна прымае ўдзел аб'яднанне. Высокі прафесіяналізм паказалі ваеннаслужачыя 11-й і 6-й гвардзейскіх асобных механізаваных брыгад і ў ходзе праверкі воінскіх часцей па распараджэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.