- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 27 па 29 жніўня на базе 51-й змешанай артылерыйскай групы (г. Асіповічы) пройдзе чэмпіянат воінскіх часцей, падпарадкаваных кіраўнікам цэнтральных органаў ваеннага кіравання, па ваенна-прыкладным шматбор’і.
Спаборніцтвы праводзяцца згодна з Правіламі ваенна-спартыўных спаборніцтваў. Удзельнікі спаборніцтваў будуць змагацца ў асабістым і камандным першынстве. Пераможцы вызначацца па найбольшай суме ачкоў, набраных ва ўсіх відах праграмы.
У праграму першынства ўваходзяць спаборніцтвы па падцягванні на перакладзіне, пераадоленні адзінай паласы перашкод, кіданні гранаты на далёкасць, а таксама па бегу на 100 метраў і 3 кіламетры.
У чэмпіянаце прымуць удзел 16 каманд. Склад кожнай каманды тры чалавекі.