Геаграфія вучэння пашыраецца

Геаграфія вучэння пашыраецца

Працягваецца тактычнае вучэнне з групай воінскіх часцей зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з баявой стральбой.

На палігоне Расійскай Федэрацыі Целямба разлікі 1-га і 115-га зенітных ракетных палкоў і 15-й зенітнай ракетнай брыгады ажыццяўляюць падрыхтоўку да баявых стрэльбаў. Ваеннаслужачым трэба будзе выканаць рэальныя пускі з зенітнага ракетнага комплексу С-300. Акрамя ваеннаслужачых дадзеных воінскіх часцей, практыку выканання баявых пускаў атрымаюць курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

У Рэспубліцы Беларусь падраздзяленні 120-й зенітнай ракетнай брыгады прыступілі да выканання задач другога этапу вучэння, падчас якога будзе праведзена перадыслакацыя чыгуначным эшалонам на палігон Ашулук Расійскай Федэрацыі асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі брыгады. На палігоне ў Астраханскай вобласці беларускім ракетчыкам трэба будзе выканаць баявыя стрэльбы з зенітных ракетных комплексаў «Бук». Усяго на палігоне Ашулук практыку выканання задач вучэнняў з баявой стральбой атрымаюць каля 180 беларускіх ваеннаслужачых.