Разлікі заступілі на баявое дзяжурства

Разлікі заступілі на баявое дзяжурства

Тактычнае вучэнне з групай воінскіх часцей зенітных ракетных войскаў ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь з баявой стральбой уступае ў завяршальную фазу.

Сёння на палігоне Расійскай Федэрацыі Целямба разлікі 1-га і 115-га зенітных ракетных палкоў заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне. У ходзе цырымоніі над палігонам быў узняты Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

Знамянальна, што заступленне на баявое дзяжурства супала з чарговай гадавінай з дня ўтварэння 15-й зенітнай ракетнай брыгады, асабовы склад якой таксама выконвае задачы на палігоне Целямба. Адкрываючы цырымонію, камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Алег Двігалеў павіншаваў ваеннаслужачых брыгады з гэтай датай.

У бліжэйшыя дні ваеннаслужачым трэба будзе перайсці ад трэніровак і перадпускавыя падрыхтоўкі да выканання вучэбных задач з рэальнымі баявымі пускамі.