- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Працягваецца тактычнае вучэнне з баявой стральбой з воінскімі часцямі зенітных ракетных войскаў Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Разлікі 1-га, 115-га і 377-га зенітных ракетных палкоў ажыццявілі перадыслакацыю паветраным транспартам у новы пазіцыйны раён, палігон Расійскай Федэрацыі Целямба, дзе правядуць баявыя стрэльбы з зенітнага ракетнага комплексу С-300.
Асабовы склад беларускіх баявых разлікаў здаў залікі на допуск да работы на тэхніцы, прыняў узбраенне і ваенную тэхніку ў ваеннаслужачых Расійскай Федэрацыі і прыступіў да ажыццяўлення комплексу мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да заступлення на баявое дзяжурства.
У выкананні баявых стрэльбаў на палігоне таксама прымуць удзел курсанты факультэта супрацьпаветранай абароны ўстановы адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь».