- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
На падмаскоўным палігоне Алабіна падведзены вынікі першага этапу чэмпіянату свету па танкавым біятлоне. Тры дні лепшыя танкабіятлонныя экіпажы з 12 краін свету прыносілі першыя балы ў скарбонку сваёй каманды. На падставе сумы ачкоў усіх экіпажаў па выніках трох этапаў будзе складзены рэйтынг каманд, і толькі чатыры з іх выйдуць у фінал – стартуюць у эстафеце.
У выніку каманда Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па выніках першага этапу спаборніцтваў – індывідуальнай гонкі – стала чацвёртай, саступіўшы толькі гаспадарам чэмпіянату – танкістам з Расійскай Федэрацыі, а таксама камандам Рэспублікі Казахстан і Рэспублікі Арменія.
Сёння пачынаецца першы тур другога этапа – спрынт. У першы дзень удзел у ім прымуць два нашых экіпажа, ну а трэці экіпаж пазмагаецца з супернікамі заўтра. Спрынт не прынясе балы камандам, затое ён вызначыць час іх старту ў наступным туры другога этапа – гонцы праследавання. У адрозненне ад індывідуальнай гонкі, калі танкістам трэба было паразіць адразу тры тыпа цэляў, у спрынце трэба будзе паразіць толькі мішэні на адлегласці ад 1600 да 1800 метраў і пераадолець участак манеўравання, брод, курган, эскарпа, касагор, макет калейнага моста.
Вынікі другога этапу чэмпіянату свету будуць падведзены ў аўторак вечарам. Сачыце за вынікамі – і хварэйце за нашых!
Агульнакамандныя вынікі індывідуальнай гонкі
|
Краіна |
Сума заваяваных балаў |
Выніковае месца |
|
Расійская Федэрацыя |
97 |
1 |
|
Рэспубліка Казахстан |
95 |
2 |
|
Рэспубліка Арменія |
82 |
3 |
|
Рэспубліка Беларусь |
78 |
4 |
|
Рэспубліка Індыя |
64 |
5 |
|
Рэспубліка Сербія |
63 |
6 |
|
Кыргызская Рэспубліка |
51 |
7 |
|
Кітайская Народная Рэспубліка |
46 |
8 |
|
Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла |
30 |
9 |
|
Манголія |
26 |
10 |
|
Рэспубліка Ангола |
20 |
11 |
|
Кувейт |
14 |
12 |