Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны

Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да 100-годдзя пачатку Першай сусветнай вайны

1 жніўня 2014 года ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-гадовай гадавіны пачатку Першай сусветнай вайны ў г.Мінску прайшоў Мітынг-рэквіем і ўскладанне вянкоў каля Мемарыяла ў гонар герояў і ахвяр Першай сусветнай вайны.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел Міністр абароны Рэспублікі Беларусь Юрый Жадобін, намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Карпенка, надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, духавенства Мінскай епархіі, кіраўнікі розных дзяржаўных ведамстваў і прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый.

Афіцыйнае адкрыццё мемарыялу на месцы Мінскіх Брацкіх могілак, дзе пахаваны воіны Рускай Імператарскай арміі, якія загінулі падчас Другой Айчыннай вайны, адбылося 14 жніўня 2011 года ў Мінску.

На гэтых могілках спачывае прах 5000 воінаў – прадстаўнікоў 830 воінскіх фарміраванняў, якія памерлі ад ран у 89 мінскіх лазарэтах, шпіталях і бальніцах (адна з іх стаяла непасрэдна паблізу могілак). Імёны 2468 чалавек вядомы пайменна, яны ўвекавечаны на статуях каля капліцы.

Адраджэнне Мінскіх брацкіх вайсковых могілак было не толькі сімвалам духоўнага ператварэння грамадства, але і данінай падзякі тым, хто склаў галаву ў баях за родную зямлю.

Створаны па рашэнню Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі мемарыял азначае сабой аднаўленне гістарычнай справядлівасці і з'яўляецца сведчаннем таго, што мы, сучасныя беларусы, - народ, які з павагай ставіцца да свайго мінулага і яго героям, па-хрысціянску шануе памяць тых, хто загінуў пры выкананні воінскага доўгу.

Ваеннаслужачыя Узброеных Сіл таксама прынялі актыўны ўдзел у прымеркаваных да 100-гадовай гадавіны пачатку Першай сусветнай вайны мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. У ваенных камісарыятах ва ўзаемадзеянні з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі праведзены камісійныя абследавання воінскіх пахаванняў, арганізавана работа па падтрыманні воінскіх пахаванняў у належным стане. Асабовы склад злучэнняў і воінскіх часцей прыняў удзел у правядзенні мітынгу-рэквіему каля воінскіх мемарыялаў, помнікаў, воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл з ускладанне вянкоў і кветак. Найбольш маштабныя мерапрыемствы прайшлі ў н.п. Рацічы, Нягневічы і г.Смаргонь Гродзенскай вобласці, а таксама в.Тамашоўка Брэсцкай вобласці. Арганізавана правядзенне тэматычных гутарак, літаратурных віктарын, выстаў і прагляд дакументальных фільмаў, якія распавядаюць пра падзеі Першай сусветнай вайны.

***

Тэма Першай сусветнай вайны знаходзіцца ў поле зроку Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь практычна з моманту фарміравання ў 1995 годзе ўпраўлення Узброеных Сіл па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў і 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Узброеных Сіл.

У цяперашні час ва ўпраўленні Узброеных Сіл па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў маецца сістэматызаваная і абагульненая інфармацыя аб пахаваннях перыяду Першай сусветнай вайны, якая паступіла з розных рэгіёнаў Беларусі.

Сіламі асабовага складу пошукавага батальёна палявыя пошукавыя работы праведзены на тэрыторыі 28 раёнаў у 4 абласцях Рэспублікі Беларусь на 139 пошукавых аб'ектах, якія адносяцца да перыяду Першай сусветнай вайны, вызначаныя межы 822 пахаванняў, эксгумаваны і перапахаваны 3959 астанкаў.

У ходзе работы ў Расійскім дзяржаўным ваенна-гістарычным архіве вывучаны матэрыялы 32 спраў у 7 фондах і зроблены 3347 фотакопій дакументаў.

У аўтаматызаваны банк дадзеных па праграме, распрацаванай ва ўпраўленні, унесены 9365 імёнаў загінуўшых і памерлых ад ран рускіх воінаў, якія раней адсутнічалі ў спісах пахаваных. Пасля поўнага завяршэння апрацоўкі атрыманых звестак яны будуць перададзены мясцовым выканаўчым і распарадчым органам з мэтай уключэння іх у спісы загінуўшых і пахаваных у брацкіх магілах і на могілках, унесены ў аўтаматызаваны банк дадзеных рэспубліканскай Кнігі Памяці.