Беларускія ваенныя лётчыкі на міжнародным конкурсе «Авіядартс-2014» занялі другое месца

Беларускія ваенныя лётчыкі на міжнародным конкурсе «Авіядартс-2014» занялі другое месца

Ваенныя лётчыкі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны прадэманстравалі высокае майстэрства і занялі другое месца сярод экіпажаў штурмавой авіяцыі на міжнародным авіяцыйным конкурсе лётных экіпажаў «Авіядартс-2014».

Пры падвядзенні вынікаў значэнне меў кожны бал. Адставанне нашай каманды ад пераможцаў было ўсяго восем балаў з некалькіх соцень.

Нагадаем, спаборніцтвы праходзілі ў два этапы. Па выніках першага этапу міжнароднага конкурсу беларускія лётчыкі на самалётах Су-25 паспяхова справіліся з паветранай навігацыяй, прайшлі па ўсіх кантрольных кропках маршруту з адхіленнем да адной секунды, а таксама на высокім узроўні правялі разведку зададзеных цэляў.

За другое месца ў міжнародным авіяцыйным конкурсе лётных экіпажаў «Авіядартс-2014» беларускія лётчыкі ўзнагароджаны каштоўным падарункам.