Візіт у Беларусь дзяржаўнага Міністра па пытаннях абароны Дзяржавы Катар

Візіт у Беларусь дзяржаўнага Міністра па пытаннях абароны Дзяржавы Катар

У Мінску з візітам знаходзіцца дзяржаўны Міністр па пытаннях абароны Дзяржавы Катар генерал-маёр Хамад бен Алі Аль-Атыя.

9 ліпеня ў Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь прайшла цырымонія афіцыйнай сустрэчы кіраўніка ваеннага ведамства Катара і перамовы Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з катарскім калегам.

Сёння генерал-маёр Хамад бен Алі Аль-Атыя прыме ўдзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця 7 Міжнароднай выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі «Milex - 2014».