- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у перыяд з 1 да 4 ліпеня Рэспубліку Беларусь наведае дэлегацыя ветэранаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. У яе складзе - дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі генерал арміі Міхаіл Маiсееў, члены грамадскіх ветэранскіх арганізацый.
1 ліпеня з членамі дэлегацыі сустрэўся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін. Ветэраны наведаюць урачысты сход і святочны канцэрт, якія пройдуць у Палацы Рэспублікі, прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і цырымоніі ўскладання вянкоў да Манумента-абеліска на плошчы Перамогі, будуць назіраць за парадам войскаў Мінскага гарнізона, прысвечаным святкаванню Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
У завяршэнне візіту дэлегацыя наведае гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».