- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
30 чэрвеня для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у Беларусь прыбыла дэлегацыя Расійскай Федэрацыі на чале з камандуючым паветрана-дэсантных войскаў Расійскай Федэрацыі генерал-палкоўнікам Уладзімірам Шаманавым.
У першы дзень візіту з кіраўніком расейскай дэлегацыі сустрэўся Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін.
На працягу шасці дзён дэлегацыя на чале з генерал-палкоўнікам Уладзімірам Шаманавым наведае 103 і 38 гвардзейскiя асобныя брыгады, 5 асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння, дзе азнаёміцца з арганізацыяй баявой падрыхтоўкі, умовамі службы і побыту асабовага складу.
3 ліпеня члены дэлегацыі возьмуць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных юбілею вызвалення Беларусі. У завяршэнне візіту расійскія ваенныя наведаюць Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-Герой», дзе ўскладуць кветкі да Вечнага агню - Манумента загінуўшым абаронцам Брэсцкай крэпасці.