Спаборнічалі камбаты

Спаборнічалі камбаты

З 6 па 9 жніўня на базе 72 аб'яднанага гвардзейскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў прайшлі спаборніцтвы на лепшага камандзіра механізаванага (танкавага) батальёна.

Асноўныя мэты мерапрыемства - павышэнне ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўсядзённай дзейнасцю камандзіраў батальёнаў асобных механізаваных брыгад; удасканаленне іх палявой вывучкі; стымуляванне прафесійна-службовага росту.

Па выніках спаборніцтваў першае месца сярод камандзіраў танкавых батальёнаў заняў гвардыі маёр Аляксандр Шкіль, камандзір танкавага батальёна 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. Сярод камандзіраў механізаваных батальёнаў лепшым стаў гвардыі падпалкоўнік Аляксандр Кароль, камандзір 40 асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна 11 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання.