- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
5 і 6 чэрвеня ў Брэсцкай вобласці ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі ВПС і войскаў СПА, на базе 2-га радыёлакацыйнага вузла 2284-га асобнага радыётэхнічнага батальёна 8-й радыётэхнічнай брыгады праводзіцца паказальны занятак з камандзірамі воінскіх часцей і падраздзяленняў радыётэхнічных войскаў ВПС і войскаў СПА.
Мэтай занятка з’яўляецца ўдасканаленне ўзроўню прафесійна-службовай і метадычнай падрыхтоўкі, тэарэтычных ведаў і практычных навыкаў афіцэраў радыётэхнічных войскаў у выкананні функцыянальных абавязкаў.
У ходзе правядзення занятка ўдзельнікі збору ў складзе навучальных груп вывучаць пытанні па арганізацыі падрыхтоўкі і правядзення палявых выхадаў рухомых малавышынных радыёлакацыйных груп, а таксама паўсядзённай дзейнасці ў асобна размешчаным радыётэхнічным падраздзяленні.