- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
20 мая гадавое свята адзначае служба супрацьпажарнай абароны Узброеных Сіл.
Служба супрацьпажарнай абароны і выратавальных работ Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь была сфарміравана ў 1992 годзе і першапачаткова падпарадкавана начальніку планава-вытворчага аб’яднання па будаўніцтву і раскватаравання войскаў.
У адпаведнасці з загадам Міністра абароны ад 16 мая 1996 года служба была перападпарадкавана намесніку Міністра абароны.
У лютым 2005 года ў адпаведнасці з Пастановай калегіі Міністэрства абароны служба была рэарганізавана ў упраўленне супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ Узброеных Сіл.
У цяперашні час упраўленне з’яўляецца органам ваеннага кіравання, які забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне прафілактыкі, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый на аб’ектах Узброеных Сіл.
Упраўленне займаецца непасрэдным кіраўніцтвам органамі і падраздзяленнямі супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ, службаў мясцовай абароны, а таксама выкананнем комплексу арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемства , накіраваных на прадухіленне пажараў і іх тушэнне, павышэнне жывучасці аб’ектаў, стварэнне ўмоў для абароны і разгрупавання людзей, узбраення, тэхнікі і матэрыяльных каштоўнасцяў у надзвычайных сітуацыях мірнага і ваеннага часу.
Упраўленне таксама каардынуе дзейнасць у галіне супрацьпажарнай абароны і мясцовай абароны відаў Узброеных Сіл, злучэнняў і воінскіх часцей, устаноў, ваенна-навучальных устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый Міністэрства абароны.
У ліку прыярытэтных задач - арганізацыя ўзаемадзеяння Міністэрства абароны па пытаннях супрацьпажарнай абароны, аварыйна-выратавальных работ і мясцовай абароны з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
Важным мерапрыемствам, праведзеным упраўленем ў 2013 годзе, стаў 21 асабова-камандны чэмпіянат па пажарна-выратавальным спорце сярод службаў і падраздзяленняў супрацьпажарнай абароны Узброеных Сіл. Лепшыя вынікі ў ходзе спаборніцтваў паказалі зборныя каманды ВПС і войскаў СПА, 1106 ваенная каманда супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ, гаручага і змазачных матэрыялаў.
Сярод мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі найбольш значнымі сталі пажарна-тактычныя вучэнні з 61-й знішчальнай авіяцыйнай базай ВПС і войскаў СПА, падчас якога адпрацоўваліся пытанні тушэння пажару на аэрадроме базіравання авіяцыі і з 2780-й базай гаручага, у рамках якога ваеннаслужачыя ўдасканальвалі навыкі тушэння пажараў на складах нафты і нафтапрадуктаў.