Пастаўленыя задачы выкананы

Пастаўленыя задачы выкананы

Асабовы склад танкавага батальёна 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання ў рамках праверкі баявой гатоўнасці падраздзяленняў і воінскіх часцей Узброеных Сіл, выканаўшы пастаўленыя задачы на 227 агульнавайсковым палігоне Барысаўскі, здзейсніў марш камбінаваным спосабам у пункт пастаяннай дыслакацыі.

Пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання тых, хто вызначыўся ў ходзе выканання задач праверкі, ваеннаслужачыя, прызваныя на зборы з запасу, вярнуліся на месцы жыхарства.