- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
24 красавіка 2014 года 10-годдзе з дня ўтварэння адзначае Студыя ваенных пісьменнікаў пры Цэнтральным Доме афіцэраў.
У гэтай сувязі ў бібліятэцы Цэнтральнага Дома афіцэраў пройдзе круглы стол на тэму: «Роля літаратуры ў забеспячэнні ваеннай бяспекі Беларусі».
За перыяд дзейнасці студыі многае зроблена па прапагандзе героіка-патрыятычнай спадчыны пісьменнікаў старэйшага пакалення, папулярызацыі твораў беларускіх пісьменнікаў, уключэнню літаратараў у творчую дзейнасць па стварэнні твораў пра беларускую армію, стварэнні новых кніг, зборнікаў: выдадзены 2 літаратурныя зборнікі, адбылося больш за 150 творчых сустрэч літаратараў з ваеннаслужачымі ў часцях і гарнізонах. З 2008 года пры непасрэдным удзеле членаў студыі падрыхтавана і выйшла 9 літаратурна-мастацкіх дадаткаў да часопісу «Армія» Міністэрства абароны – «Армія і культура», дзесяткі розных твораў, прысвечаных беларускай арміі, ваенна-патрыятычнаму выхаванню грамадзян.
Да ўдзелу ў мерапрыемствах, якія праводзяцца студыяй, актыўна прыцягваюцца прадстаўнікі кіраўніцтва Саюза пісьменнікаў Беларусі, беларускія пісьменнікі і паэты.