- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
12 красавіка 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца рэспубліканскі суботнік. Сімвалічна, што суботнік праводзіцца напярэдадні знамянальнай падзеі для нашай краіны – 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Беларускі народ заўсёды свята шанаваў і шануе подзвіг савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія коштам сваіх жыццяў адстаялі свабоду і незалежнасць цяперашняга пакалення.
Прыняць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны – наш святы абавязак.
Мы, воіны-сувязісты, прынялі рашэнне аб добраахвотным пералічэнні ў фонд рэспубліканскага суботніка аднадзённага заробку ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі на базе дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава".
Выказваем упэўненасць у тым, што ўвесь асабовы склад Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падтрымае наша рашэнне і ўнясе ўклад у паляпшэнне ўмоў аздараўлення насельніцтва нашай рэспублікі, захаванне памяці аб Вялікай Перамозе, абаронцах, якія загінулі за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал 86-й Ваўкавыскай Чырванасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага брыгады сувязі.
Зварот прыняты на агульным сходзе ваеннаслужачых і грамадзянскага персаналу 86-й брыгады сувязі 10 красавіка 2014 года.