Павышэнне ратнага майстэрства

Павышэнне ратнага майстэрства

На 230-м агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі праходзяць планавыя палявыя выхады воінскіх часцей і падраздзяленняў ракетных войскаў і артылерыі Заходняга аператыўнага камандавання.

Мэтамі мерапрыемстваў, якія праводзяцца, з’яўляюцца: удасканаленне навыкаў камандзіраў у кіраванні падначаленымі падраздзяленнямі, павышэнне зладжанасці падраздзяленняў і воінскіх часцей пры выкананні вучэбна-баявых задач.

У ходзе палявых выхадаў праведзены тактычныя і тактыка-спецыяльныя вучэнні з падраздзяленнямі, а таксама комплексныя і кантрольныя заняткі па кіраванні агнём.

Завяршальным этапам падрыхтоўкі воінскіх часцей і падраздзяленняў артылерыі стане кантрольны занятак па кіраванні ракетнымі ўдарамі і агнём артылерыі Заходняга аператыўнага камандавання.