- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
У рамках падрыхтоўкі да брыгаднага тактычнага вучэння ў 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання пройдуць планавыя зборы з ваеннаслужачымі запасу.
19 і 20 сакавіка ў адпаведнасці з планам у брыгаду будзе прызвана больш за 350 ваеннаслужачых запасу з дзевяці ваенных камісарыятаў горада Мінска.
Галоўнымі мэтамі збораў з’яўляюцца:
удасканаленне і аднаўленне ваеннаабавязанымі ведаў па ваенна-ўліковай спецыяльнасці і практычных навыкаў па ўжыванні штатнага ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а ў афіцэраў – навыкаў кіравання асабовым складам у ходзе выканання задач па прызначэнні;
удасканаленне мабілізацыйнай гатоўнасці войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.
На заключным этапе збораў ваеннаабавязаныя прымуць удзел у брыгадным тактычным вучэнні.