- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Працягваецца другі этап праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл краіны і Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
15 сакавіка сілы і сродкі ВПС і войскаў СПА, задзейнічаныя ў праверцы, ва ўстаноўленыя тэрміны заступілі на баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.
Дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне былі правераны палётамі кантрольных цэляў, у якасці якіх выступілі самалёты і верталёты ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Для ўзмацнення задзейнічанага ў праверцы кампанента Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА праведзена перадыслакацыя на аэрадром Баранавічы расійскага самалёта ДРЛВ А-50.
Тэхнічныя характарыстыкі авіяцыйнага комплекса радыёлакацыйнага дазору і навядзення А-50 дазваляюць значна пашырыць магчымасці па радыёлакацыйнай разведцы, навядзенні знішчальнай авіяцыі Беларусі і Расіі, а таксама кіраванні дзяжурнымі сіламі па СПА.