«Ураган» і «Акация» на палігоне

«Ураган» і «Акация» на палігоне

З 12 па 14 сакавіка на палігоне Асіповіцкі пройдуць кантрольныя заняткі па кіраванні ракетнымі ўдарамі і агнём артылерыі падраздзяленняў воінскіх часцей ракетных войскаў і артылерыі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання.

Галоўнымі мэтамі заняткаў з’яўляецца ўдасканаленне навыкаў камандзіраў і штабоў у бесперапынным кіраванні артылерыйскімі падраздзяленнямі і іх агнём ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі артылерыйскай разведкі ва ўмовах абстаноўкі, якая хутка змяняецца, а таксама баявога зладжвання і палявой вывучкі артылерыйскіх падраздзяленняў для ўмелых і рашучых дзеянняў пры выкананні задач па агнявому паражэнню.

У ходзе заняткаў будуць адпрацаваны пытанні падрыхтоўкі і нанясення ракетных удараў, агню артылерыі, кіравання артылерыйскімі групамі рознага складу.

На кантрольных занятках ракетныя войскі і артылерыя будуць прадстаўлены дывізіёнамі рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган», БМ-21А «Белград», самаходных гаўбіц 2С3 «Акация», батарэямі ПТУР «Штурм-С» і «Конкурс» і самаходных гармат 2С9 «Нона».