Поспех ваенных стралкоў

Поспех ваенных стралкоў

Беларускія ваенныя спартсмены паспяхова выступілі на Чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе, які праходзіў у Маскве.

У практыкаванні ВП-6 (60 стрэлаў з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў) спартсмен-інструктар Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл старшы прапаршчык Віталь Бубновіч з вынікам 205,3 ачкоў заняў 2-е месца.

У гэтым жа практыкаванні каманда ў складзе спартсменаў-інструктараў Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл старшага прапаршчыка Віталя Бубновіча (з вынікам 624,0 ачкоў), прапаршчыка Юрыя Шчарбацэвіча (з вынікам 621,1 ачкоў) і прадстаўніка ДТСААФ Іллі Чаргейка (з вынікам 628,1 ачкоў), усталяваўшы рэкорд Еўропы 1873,2 ачкоў, заваявала золата.