- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, 22 лютага, пройдуць дні адчыненых дзвярэй у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і на ваенна-транспартным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (г. Гомель).
На мерапрыемствы, якія пачнуцца ў 10 гадзін раніцы, запрашаюцца навучэнцы сярэдніх школ, каледжаў, ліцэяў, а таксама сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
У Ваеннай акадэміі наведвальнікам будзе растлумачаны парадак прыёму і навучання ў ваеннай ВНУ, а таксама прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з вучэбна-матэрыяльнай базай, жыццём і побытам курсантаў, пройдзе экскурсія ў музеі ваеннай тэхнікі.
Наведвальнікі ваенна-транспартнага факультэта змогуць сустрэцца з камандаваннем факультэта, начальнікамі кафедраў, выкладчыцкім складам, азнаёміцца з парадкам паступлення на факультэт, навучання і пражывання курсантаў, вучэбна-матэрыяльнай базай факультэта.