У інтарэсах развіцця супрацоўніцтва ў рамках АДКБ

У інтарэсах развіцця супрацоўніцтва ў рамках АДКБ

17 лютага 2014 года ў Міністэрстве абароны адбыліся рабочыя сустрэчы: Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл – першага намесніка Міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёра Алега Белоконева з начальнікам Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-лейтэнантам Аляксандрам Студзенікіным.

Юрый Жадобін і Мікалай Бардзюжа абмеркавалі стан і перспектывы развіцця ваеннага супрацоўніцтва ў рамках АДКБ, разгледзелі пытанні рэалізацыі рашэнняў вераснёўскай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

У ходзе сустрэчы начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл генерал-маёра Алега Белаконева з начальнікам Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-лейтэнантам Аляксандрам Студзенікіным былі абмеркаваны вынікі выканання ў 2013 годзе мерапрыемстваў, праведзеных у рамках АДКБ, і плануемыя на 2014 год сумесныя мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі.