Праверка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне

Праверка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне

Сёння па задуме правядзення раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, зацверджанай Кіраўніком дзяржавы, дзяжурныя сілы па супрацьпаветранай абароне правяраліся кантрольнымі цэлямі. У якасці кантрольных цэляў выступалі рэальныя паветраныя суда, прычым яны дзейнічалі раптоўна з розных маршрутаў на розных вышынях і хуткасцях.

У адрозненне ад праверкі, якая была праведзена на мінулым тыдні, у гэты раз для супрацьдзеяння паветраным судам-парушальнікам прыцягнуты ўзмоцненыя дзяжурныя сілы і сродкі па супрацьпаветранай абароне.

Гэта было абумоўлена больш складанымі ўмовамі створанай вучэбнай абстаноўкі.

За кошт манеўру падраздзяленнямі радыётэхнічных войскаў значна пашыраны магчымасці па радыёлакацыйнаму выяўленню паветраных аб’ектаў і ацэнцы паветранай абстаноўкі. Павялічылася і колькасць аэрадромаў, з якіх авіяцыя пасля разгрупавання прыцягвалася да нясення баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

Падраздзяленні супрацьпаветранай абароны і авіяцыі, якія правяраліся, спынілі спробы дзеянняў умоўных парушальнікаў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь.

Як і 23 студзеня дзяжурным сілам па супрацьпаветранай абароне даводзілася дзейнічаць ва ўмовах уздзеяння на іх дыверсійна-разведвальных груп ўмоўнага праціўніка на зямлі.

Як адзначылі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, дзеянням органаў ваеннага кіравання і войскаў, якія правяраліся, будзе дадзена аб’ектыўная ацэнка.