- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
27 снежня Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін наведаў дзяржаўную сацыяльна-педагагічную ўстанову «Андрэеўскі дзіцячы дом».
Кіраўнік ваеннага ведамства павіншаваў дзяцей з надыходзячымі святамі – Калядамі і Новым годам і падарыў ім падарункі ад ваеннага ведамства.
З навагоднім канцэртам-віншаваннем перад выхаванцамі дзіцячага дома выступілі артысты дзіцячай студыі «Зорачка» і Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл.
Сіламі Міністэрства абароны ў 2013 годзе падшэфнаму дзіцячаму дому была аказана дапамога ў абсталяванні класа кройкі і шыцця.
Падобныя сустрэчы напярэдадні новага года і падарункі ваеннага ведамства сталі добрай традыцыяй.
У студзені 2014 ваеннае ведамства арганізуе для выхаванцаў дзіцячага дома наведванне навагодняга прадстаўлення ў Беларускім дзяржаўным цырку і спектакля «Снежная каралева» ў Драматычным тэатры Беларускай Арміі.
У рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», якая праводзіцца ў нашай краіне, ва Узброеных Сілах арганізавана наведванне ваеннаслужачымі замацаваных за аб’яднаннямі, злучэннямі, воінскімі часцямі і арганізацыямі Узброеных Сіл дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дзіцячых бальніц, апякунскіх і прыёмных сем’яў.
Людзі ў пагонах не толькі віншуюць дзяцей са святамі, дараць цацкі і ласункі, але і садзейнічаюць у вырашэнні надзённых праблем.
Вялікая ўвага ў ходзе акцыі таксама надаецца дзецям-сіротам дашкольнага і школьнага ўзросту, бацькі якіх загінулі пры выкананні абавязкаў ваеннай службы.