Удасканаленне ведаў у галіне кантролю над узбраеннямі

Удасканаленне ведаў у галіне кантролю над узбраеннямі

У перыяд з 17 па 19 снежня 2013 года на базе Нацыянальнага агенцтва па кантролі і інспекцыях – дэпартамента Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь пройдзе вучэбна-метадычны збор з афіцэрамі Узброеных Сіл. Яго ўдзельнікі ўключаны ў спіс інспектараў Рэспублікі Беларусь і плануюцца да ўдзелу ў правядзенні мерапрыемстваў інспекцыйнай дзейнасці ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі ў галіне кантролю над узбраеннямі.

Асноўнай мэтай дадзенага мерапрыемства з'яўляецца ўдасканаленне тэарэтычных ведаў афіцэраў Узброеных Сіл па міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь у галіне кантролю над узбраеннямі.
У ходзе збору будуць разгледжаны асноўныя палажэнні і асаблівасці выканання Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе, Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі, а таксама рэгіянальных дамоўленасцяў аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.