Прысяга на вернасць Радзіме

Прысяга на вернасць Радзіме

14 снежня 2013 года ў злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пройдуць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прыняццю Ваеннай прысягі новым папаўненнем, у якіх прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства абароны, мясцовых органаў улады, грамадскіх арганізацый, ветэраны, родныя і блізкія ваеннаслужачых, прызваных у рады Узброеных Сіл і транспартных войскаў для праходжання тэрміновай ваеннай службы і службы ў рэзерве.

У гэты дзень у злучэннях і воінскіх часцях беларускай армii словы ўрачыстай клятвы на вернасць Радзіме скажуць каля 12 тысяч ваеннаслужачых (2 тысячы з іх прызваны на службу ў рэзерве).

Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Юрый Жадобін возьме ўдзел ва ўрачыстасцях, якія пройдуць у 86 брыгадзе сувязі.

На пляцы злучэння прысягу на вернасць Радзіме прымуць 236 ваеннаслужачых (акрамя ваеннаслужачых брыгады прысягу тут прымуць салдаты 62 цэнтральнага вузла сувязі і 297 вузла фельд'егерскай паштовай сувязі).