Беларускія і расійскія ваенныя лётчыкі заступілі на сумеснае баявое дзяжурства па ахове паветранай прасторы Саюзнай дзяржавы

Беларускія і расійскія ваенныя лётчыкі заступілі на сумеснае баявое дзяжурства па ахове паветранай прасторы Саюзнай дзяржавы

10 снежня на аэрадроме 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на сумеснае баявое дзяжурства па супрацьпаветранай абароне Саюзнай дзяржавы заступілі дзяжурныя экіпажы ВПС і войскаў СПА Рэспублікі Беларусь і 1-га камандавання ВПС і СПА Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі.

Дадзенае мерапрыемства з'яўляецца практычнай рэалізацыяй раней дасягнутых дамоўленасцей і накіравана на павышэнне эфектыўнасці Адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

На авіябазе ў Баранавічах будзе дыслацыравацца авіяцыйнае звяно ў складзе 4-х знішчальнікаў Су-27П.

Арганізацыя сумеснага баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне дасць магчымасць павысіць баявыя магчымасці дзяжурных сіл, а паветраная прастора Рэспублікі Беларусь на Заходнім напрамку будзе пад яшчэ больш надзейнай аховай і абаронай.