- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
З 2 па 6 снежня 2013 года ў Мінску, у рамках спартакіяды дружалюбных армій дзяржаў – удзельніц СНД, прайшоў чэмпіянат па боксе.
У чэмпіянаце прынялі ўдзел спартсмены з Арменіі, Казахстана, Украіны і Беларусі, усяго – больш за 30 спартсменаў. Беларускія армейцы заваявалі практычна ўсё золата гэтага першынства.
Усяго ў 2013 годзе было праведзена дзесяць чэмпіянатаў. Ваенныя спартсмены з 11 краін спаборнічалі ў вайсковым рукапашным баі, дзюдо, вольнай барацьбе, стральбе з штатнай зброі, гіравым спорце, горным скалалажанні, ваенным мнагабор'і, валейболе і спартыўным арыентаванні.