У рамках кантролю над узбраеннямі

У рамках кантролю над узбраеннямі

25 лістапада ў межах Дамовы па адкрытым небе пачаўся пяцідзённы назіральны палёт Французскай Рэспублікі над тэрыторыямі групы дзяржаў-удзельніц Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя на самалёце назірання С-130Н.

Мэта палёту – ажыццяўленне кантролю ваеннай дзейнасці на тэрыторыях назіраемых дзяржаў.

***

27 лістапада ў рамках Дамоўленасці паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай аб дадатковых да Венскага дакумента 2011 года мерах даверу і бяспекі прадстаўнікі Латвійскай Рэспублікі правядуць наведванне па ацэнцы 116-й штурмавой авіяцыйнай базы.

У гэты ж дзень група па ацэнцы Рэспублікі Польшча ў рамках Дамоўленасці аб наборы дадатковых да Венскага дакумента 2011 мер па ўмацаванні даверу і бяспекі, прынятых Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Польшча, правядзе наведванне па ацэнцы 38-й асобнай мабільнай брыгады.

Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі, прадстаўленай Рэспублікай Беларусь дзяржавам-удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года ў дачыненні асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі наведваемых воінскіх часцей.