Паведамленне прэс-службы

У Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь праводзіцца праверка інфармацыі, размешчанай шэрагам Інтэрнэт-крыніц, пра нібыта несанкцыянаваны палёт над тэрыторыяй Беларусі замежнага авіяцыйнага сродку.
Фактаў, якія пацвярджаюць перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, няма.
Даследуючы прадастаўленыя фота і відэаматэрыялы, эксперты выявілі грубую работу з ужываннем элементаў візуальнай фальсіфікацыі, што сведчыць аб відавочна правакацыйным характары пададзенай інфармацыі.
За мінулыя суткі дзяжурнымі сіламі па супрацьпаветранай абароне было праведзена больш за 1000 паветраных судоў.
Органы кіравання паветраным рухам ажыццяўляюць пастаянны кантроль за паветранай прасторай Рэспублікі Беларусь.