- Навіны
- Узброеныя Сілы
- Ваенная адукацыя
19 лістапада ў Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў на Паклоннай гары ў Маскве адбылася міжнародная ваенна-гістарычная канферэнцыя, якая была прысвечана 70- годдзю рашаючых бітваў, якія змянілі ход Вялікай Айчыннай вайны.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегацыі краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прадстаўнікі пасольстваў замежных краін.
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на форуме было прадстаўлена дэлегацыяй на чале з намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па навуковай рабоце – начальнікам ваенна-навуковага ўпраўлення палкоўнікам Алегам Крываносам. У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўнай установы «Навукова -даследчы інстытут Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ваенна-навуковага таварыства пры дзяржаўнай установе культуры і вольнага часу «Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» , а таксама Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У рамках правядзення канферэнцыі супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны» была арганізавана выстава экспазіцыі «Беларусь партызанская».
Для ваеннаслужачых Узброеных Сіл і беларускай грамадскасці дадзенае мерапрыемства з'явілася першым этапам падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У Мінску падобны міжнародны форум пройдзе і ў чэрвені наступнага года пад эгідай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.